26 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк купіў банк «Масква-Менск» за $56 мільёнаў

7
Нацбанк купіў банк «Масква-Менск» за $56 мільёнаў

50% акцый аплачаны расейскімі рублямі, астатнія 50% - беларускімі рублямі.

Паводле існуючага курса плацяжы склалі адпаведна $27 857 000 і $27 850 000, піша АФН.

Акцыі набытыя ў ААТ «Банк Масквы» (РФ) і кампаніі БМ Холдынг АГ (Швейцарыя). Абедзве структуры ўваходзяць у групу расейскага дзяржбанка ВТБ, у якога ёсць яшчэ адна дачка ў Беларусі - ВТБ Беларусь.

Беларусь і ВТБ доўгі час не маглі вызначыць лёс банка «Масква-Менск», які дастаўся ВТБ праз праблемы Банка Масквы. Але ўведзеныя супраць расейскага ВТБ санкцыі, а таксама згода беларускіх уладаў прадаць сваю долю ў ВТБ Беларусь, прыкметна паскорылі працэс прыняцця пастановы.

Разам з тым, застаецца незразумелым пытанне, што Нацбанк мае намер рабіць цяпер ужо з двума прыналежнымі яму банкамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках