5 траўня 2024, Нядзеля, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца «Формулы-1» знаходзіцца ў крытычным стане пасля аварыі на Гран-пры Японіі

1

Гонка Гран-пры Японіі, пятнаццатага этапу "Формулы-1", была спыненая на 44-м крузе праз сур'ёзную аварыю французскага кіроўцы Marussia Жуля Б'янкі.

Кіроўца "Формулы-1" разбіўся ў канцы гонкі, ён не справіўся з кіраваннем на мокрай трасе і рэзнуўся ў эвакуатар, які перавозіў аўто кіроўцы Sauber Адрыяна Сутыля, які сышоў з дыстанцыі, піша БелТА.

Лекары ў японскім горадзе Ёкаіці змагаюцца за жыццё Жуля Б'янкі, які атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму. Яго стан ацэньваецца як крытычны. Паводле апошніх звестак, аперацыя ўжо закончаная. Гоншчык пачаў дыхаць самастойна. Як гаворыцца ў заяве Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі, пасля аперацыі кіроўцу перавядуць у рэанімацыю.

Два месяцы таму яму споўнілася 25 гадоў.

Перад пачаткам гонкі сіноптыкі папярэджвалі аб тайфуне "Фанфон", што насоўваўся, аднак прамоўтэры Гран-пры адмовіліся пераносіць спаборніцтвы - кантракты з тэлекампаніямі былі больш важныя за штармавыя папярэджанні. У выніку гонка праходзіла ў складаных варунках надвор'я. З самага старту ішоў моцны лівень, кіроўцы скардзіліся на дрэнную бачнасць і моцныя заносы.

Праз трагічную аварыю гонка была закончаная датэрмінова. Пераможцам стаў брытанец Льюіс Хэмілтан з Mercedes.

Фото: EFE/EPA/HIROSHI YAMAMURA

Фота: EFE/EPA/HIROSHI YAMAMURA

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках