5 траўня 2024, Нядзеля, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы гатовыя аддаць $7000 за катэдж пад Менскам на Новы год

9
Расейцы гатовыя аддаць $7000 за катэдж пад Менскам на Новы год

А беларусы едуць на святы ў асабнякі да сяброў.

- Катэдж пад Менскам на Новы год танна не здымеш, - распавёў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» начальнік аддзела арэнды агенцтва нерухомасці «Квадратны метр» Міхаіл Рагаўцоў.

Са слоў экспэрта, мінімальны кошт арэнды катэджа на суткі каля 500 даляраў.

- Расцэнкі розныя. Асабнякі на 31 снежня, 1-2 студзеня могуць здавацца за 3-4 тысячы даляраў. Як звычайна, да нас прыязджае шмат расейцаў, якія здымаюць і за 5-7 тысяч даляраў. Пытанне - якую цану паставяць гаспадары. Многія ўладальнікі здаюць свае катэджы на навагоднія вакацыі, бо за гэтыя дні яны атрымліваюць грошы, якія маглі б зарабіць за некалькі месяцаў, - кажа ён.

Суразмоўца адзначае, што расейцы - асноўныя кліенты, якія здымаюць у Беларусі катэджы на навагоднія вакацыі.

- Яны больш плацежаздольныя. Беларусы, якія могуць сабе дазволіць зняць асабняк на суткі, як правіла, маюць свае катэджы. Для нас звычайная з'ява - сабрацца ў доме ў сяброў і не выкладаць вялікіх грошай, распавёў ён.

Акрамя таго, за апошнія некалькі гадоў колькасць катэджаў пад Менскам вырасла ў дзясяткі разоў. Калі вы праедзеце па кальцавой міма пасёлка Цна, вы ўбачыце, як фантастычна хутка ідзе будаўніцтва.

Арэнда катэджаў на кароткі тэрмін звязаная з пэўнымі рызыкамі для гаспадароў.

- Госці могуць нешта зламаць і з'ехаць, - кажа Міхаіл Рагаўцоў. - Але, як паказвае практыка, такога роду крытычныя сітуацыі - рэдкасць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках