5 траўня 2024, Нядзеля, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поспех дыеты залежыць ад тыпу памяці

Поспех дыеты залежыць ад тыпу памяці

Прасцей за ўсё пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў людзям з добра развітай выканаўчай памяццю.

Шатландскія даследчыкі з Абердзінскага ўніверсітэта прыйшлі да высновы, што людзям з пэўным тыпам памяці на дыеце сядзіцца куды лягчэй, чым астатнім, піша «Здароўе».

Да ліку шчасліўчыкаў належаць тыя, у каго лепш развітая выканаўчая памяць: яна адказвае за выбар прыярытэтаў, ацэнку варыянтаў, планаванне і мультызадачнасць, дапамагае нам прытрымлівацца абранага рашэння і ісці да мэты.

Даследаванні паказалі, што людзі з добра развітай выканаўчай памяццю проста не забываюць, што хочуць схуднець. З імі не бывае такога, каб яны селі за стол і толькі на сярэдзіне абеду ўспомнілі, што наогул карэктуюць рэжым харчавання - гэтая інфармацыя ўсплывае ў іх мозгу ў момант выбару, што пакласці на талерку. Таму людзям з выканаўчай памяццю прасцей кантраляваць сваю вагу, чым астатнім.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках