5 траўня 2024, Нядзеля, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ліпавая» вакцынацыя ў дзіцячых садках Менска

30
«Ліпавая» вакцынацыя ў дзіцячых садках Менска

Ад бацькоў патрабуюць подпісы за вакцынацыю, якой не было.

Чытач распавёў charter97.org гісторыю пра тое, як праводзяць прышчэпкі ў дзіцячых садках і школах Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў Менска. Магчыма, гэта мае месца і ў іншых раёнах, аднак чытачу аб канкрэтных прыкладах невядома.

«Гэты факт проста ўвёў мяне ў шок. У дзіцячых садках і школах праходзіць «ліпавая» вакцынацыя дзяцей супраць віруса грыпу. Спачатку нам прапанавалі прышчапіць дзяцей ад грыпу прама ў садзе кітайскай вакцынай. Прыкладна 95% бацькоў ад такой вакцынацыі адмовіліся. Далей адбылося дзіўнае. Выхавальнікі сталі тэлефанаваць дадому бацькам і папярэджваць, што калі хто спытае, адказвайце, што вашае дзіця атрымала прышчэпку ў садзе. Маёй знаёмай выхавальніца прама сказала: маўляў, вы падпішыце згоду на вакцынацыю, але калоць мы не будзем, ампулы з вакцынай будуць знішчаныя.

На ўстановы адукацыі робіцца моцны ціск праз вакцынацыю, а яны ў сваю чаргу ціснуць на нас, бацькоў. Вакцыну закупілі, а прышчапляцца такой вакцынай ніхто не хоча. Ніхто не лічыцца з нашым правам выбару - прывіваць дзіцяці ці не», - піша чытач.

На ягоную думку, такая дзіўная схема звязаная з тым, што Міністэрства аховы здароўя прымушае забяспечыць план па прышчэпках, а на справе гэтага не атрымоўваецца.

«На гэтую вакцыну былі выдаткаваныя немалыя бюджэтныя грошы, напэўна, яшчэ і прыстойны адкат нехта атрымаў у сістэме аховы здароўя. Які год эпапея з гэтай кітайскай вакцынай ужо цягнецца. Кожны раз практычна ўсе пішуць адмовы, а тыя, хто сапраўды ўважае за неабходнае прышчапіцца, робяць гэта платна бельгійскай і французскай вакцынай «Ваксігрып» і «Інфлювак», - піша чытач.

Нагадаем, некалькі дзён таму пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу, у гэтым годзе плануецца прышчапіць 3.5 мільёнаў беларусаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках