1 траўня 2024, Серада, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фядыніч: «Да прафсаюзу Пяткевіч мае такое ж дачыненне, як я да балета»

4
Фядыніч: «Да прафсаюзу Пяткевіч мае такое ж дачыненне, як я да балета»

Лідэр прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў чуткі аб тым, што Наталля Пяткевіч можа ўзначаліць Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

Пра гэта ён распавёў «Салiдарнасцi».

- Наколькі я ведаю, паслужны спіс Наталлі Пяткевіч ніяк не перасякаецца з прафсаюзамі. Да прафсаюзаў яна мае такое ж дачыненне, як я да балета, - іранізуе Генадзь Фядыніч. - Але і ў Козіка ў свой час быў недастатковы стаж працы ў гэтай сферы для таго, каб узначаліць ФПБ. Аднак задача стаяла, каб крэсла старшыні федэрацыі заняў чалавек з адміністрацыі Лукашэнкі.

Тым не менш, лідэр прафсаюза РЭП не выключае, што Пяткевіч можа змяніць Козіка.

- У мяне не выклікае сумненняў, што ФПБ узначаліць чалавек, блізкі да ўлады. Не думаю, што арганізацыя пасля змены кіраўніка стане дэмакратычнай. Упэўнены, улада не дапусціць свабоднага волевыяўлення на выбарах кіраўніка федэрацыі. Арганізацыя скавана па руках і нагах, калі ёй кіруюць людзі, далёкія ад прафсаюзнай дзейнасці.

Паводле маёй інфармацыі Козік пабудаваў сабе вертыкаль. І цяпер, хто б ні прыйшоў, будзе яе мяняць. Але прынцыпы працы ФПБ і так будуць ранейшымі. Галіновыя прафсаюзы як былі «одобрямс», так і застануцца. Яны будуць займацца культурай, спортам і падпісваць тарыфныя пагадненні. У галіновых прафсаюзах добрыя заробкі -больш тысячы даляраў. Навошта ім думаць, як абараняць народ? - сказаў на заканчэнне Генадзь Фядыніч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках