1 траўня 2024, Серада, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэйцы ў Менску выканалі «Купалінку»

2

На вечарыне карэйскай музыкі госці з Азіі зрабілі сюрпрыз беларускай публіцы.

Відэа ў рэдакцыю charter97.org даслаў чытач.

Вечар нацыянальнай карэйскай музыкі адбыўся ўчора ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў, з нагоды Дня заснавання карэйскай дзяржавы 3 кастрычніка. Менск наведалі музыкі аркестра Карэйскага інстытута класічнай музыкі «Кугак». Музыка выконвалася на карэйскіх нацыянальных інструментах камунга і хэгым, а таксама прагучалі песні ў жанры пхансоры (від оперы) і мане (камічная песня).

Рэжысёр-пастаноўшчык праекта Юн Чжон Ган з'яўляецца вядучым карэйскім крытыкам, аўтарам зборніка крытычных артыкулаў з 10 тамоў. У 2004 годзе ён стаў уладальнікам гран-пры тэлеканала KBS у галіне карэйскай класічнай музыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках