1 траўня 2024, Серада, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менскага ўніверсітэта кіравання выключаць 300 студэнтаў

37
З Менскага ўніверсітэта кіравання выключаць 300 студэнтаў

Аб адлічэнні з ВНУ вялікай колькасці чалавек паведаміў адзін са студэнтаў.

Хлопец вучыцца завочна, днямі прыехаў здаваць “хвасты” за папярэднюю сэсію і здзівіўся, калі даведаўся, што яго адлічылі. Як выявілася - не толькі яго, піша onliner.by.

- Прыехаў ва ўніверсітэт, зайшоў на кафедру, здаў два "хвасты". На гэтым тыдні затэлефанавалі - выяўляецца, мяне адлічылі, - распавядае Раман. - Нібыта было распараджэнне, падпісанае яшчэ ў 2013 годзе, што для здачы "хвастоў" пасля сэсіі даецца час да 30 верасня. Я дайшоў да прарэктара, спытаў, чаму так не зрабілі на мінулай сэсіі, на пазамінулай? Ён адказаў: "Мы ішлі на саступкі студэнтам, а цяпер не ідзем". Толькі з аднаго факультэта адлічаныя 250 завочнікаў і дзесьці 50 дзённых студэнтаў. Колькі ва ўсёй ВНУ, не ведаю. Пры гэтым у чэрвені ўсе зрабілі аплату на разліковы рахунак. Вярнуць мае 3 мільёны, мусібыць, не выпадзе.

Раман выказаў здагадку: "чыстка" звязаная з пераўтварэннем МІК у МУК- інстытута ва ўніверсітэт. Паводле ягоных слоў, большасць завочнікаў аб тым, што іх з ВНУ выгналі, яшчэ не ведае.

Журналісты пагутарылі з першым прарэктарам ВНУ Сяргеем Мядзведзевым.

- Сапраўды адлічваеце больш за 300 чалавек?

- Загад аб адлічэнні названай колькасці студэнтаў напраўду падрыхтаваны. Я думаю, што ўчора ён быў падпісаны рэктарам. Звязана гэта з тым, што скончыўся тэрмін ліквідацыі запазычанасці. Мы дзейнічаем у адпаведнасці з правіламі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі. Паводле закону студэнт на працягу месяца пасля заканчэння навучальнага года павінен здаць свае запазычанасці. Пры гэтым гаворка ідзе не пра адзін-два “хвасты”, а пра сем-восем кожны. Зразумейце: наша ўстанова адукацыі існуе толькі за тыя грошы, якія нам плацяць студэнты. Адлічваць без нагоды мы нікога не будзем, але і парушаць закон не можам. Адлічаныя толькі тыя маладыя людзі, якія забыліся, што яны студэнты.

- Ці звязана гэта з атрыманнем ВНУ новага статусу?

- Не. Універсітэтам мы сталі ў канцы траўня, з таго часу прайшло ўжо некалькі месяцаў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках