1 траўня 2024, Серада, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зрывае перамовы з ЕЗ і Украінай наконт газу

3
Расея зрывае перамовы з ЕЗ і Украінай наконт газу

Дата перамоў дагэтуль не названая.

Украіна перадала Еўрапейскай камісіі ўсе прапановы для ўрэгуляванні пытання аднаўлення паставак расейскага газу, уключаючы графік сплаты запазычанасці за ўжо спажыты газ. Пра гэта паведаміў журналістам міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан, піша УНІАН.

"Мы накіравалі свае прапановы ў Еўракамісію. Мы не абавязаныя накіроўваць свае прапановы. Але мы накіроўваем іх у Еўракамісію, а яна ўжо пэўным чынам, хутчэй за ўсё, будзе ўзгадняць гэтыя прапановы", - сказаў Продан.

Ён таксама дадаў, што Украіна перадала не толькі графік, але і ўсе астатнія прапановы для ўрэгулявання сітуацыі з "Газпромам" яшчэ 6 кастрычніка. Іншых дэталяў аб прапановах Украіны Продан не ўдакладніў, спаслаўшыся на ход перамоваў.

У той жа час ён падкрэсліў, што пакуль украінская і расейская старана не маюць узгодненых пазіцый у газавым пытанні.

"У нас няма ўзгодненых пазіцый з расейскім бокам. Важна, каб у нас была ўзгодненая пазіцыя з расейскім бокам, пакуль такой пазіцыі няма. Ёсць пазіцыя расейскага боку, ёсць пазіцыя ўкраінскага боку, а Еўракамісія спрабуе прывесці гэтыя пазіцыі да агульнага назоўніка", - адзначыў Продан.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што зацверджаная дата газавых перамоваў у фармаце Украіна-Расея-ЕЗ пакуль не вызначаная. "Зацверджанай даты няма", - сказаў міністр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках