1 траўня 2024, Серада, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці паслоў пры АБСЕ ва Украіне праходзіць без Беларусі

4
Акцыя салідарнасці паслоў пры АБСЕ ва Украіне праходзіць без Беларусі

Да прадстаўнікоў 34 краін пры АБСЕ, якія робяць візіт ва Украіну, далучыўся амбасадар ЗША ў арганізацыі Дэніэл Бэер.

У гэтай паездцы бярэ ўдзел большасць чальцоў Сталай рады Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтве ў Еўропе. Аднак сярод дыпламатаў няма кіраўніка прадстаўніцтва Беларусі пры АБСЕ, былога намесніка міністра замежных спраў краіны Валерыя Варанецкага, перадае «Радыё Свабода» .

Як паведамілі ў прэс-службе замежнапалітычнай установы Беларусі, дыпламат, які адначасова з'яўляецца і паслом Беларусі ў Аўстрыі, «цяпер знаходзіцца ў Вене».

Інфармацыю пра паездку прадстаўнікоў краін АБСЕ ва Украіне распаўсюдзіла місія ЗША пры гэтай міжнароднай арганізацыі:

«Гэта спосаб прадэманстраваць нашую падтрымку народу і ўраду Украіны, - заявіў пасол ЗША пры АБСЕ Дэніэл Бэер, - І пачуць з першых вуснаў аб праблемах, з якімі яны сутыкаюцца ў плане рэагавання на гвалт, які распальваецца звонку, выкарыстаць магчымасці выбраць новы парламент і хутка правесці рэформы, здольныя прынесці вынікі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках