5 траўня 2024, Нядзеля, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Санкцыі супраць Расеі аслабляць рана

1
МЗС Польшчы: Санкцыі супраць Расеі аслабляць рана

Польшча не згаджаецца на магчымае паслабленне санкцый ЕЗ адносна Расеі, улічваючы цяперашняе развіццё сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта заявіў у сераду ў Варшаве намеснік міністра замежных спраў Польшчы Рафал Тшаскоўскі, паведамляе «Укрінфарм».

«Урад стаіць на пазіцыі, што дыскусія над магчымым паслабленнем палітыкі санкцый супраць Расеі на цяперашнім этапе не мае падстаў. У гэтым пытанні маем падтрымку большасці краін ЕЗ, асабліва ў святле таго, што гэтыя санкцыі, здаецца, прыносяць слабы вынік», - адзначыў Тшаскоўскі падчас пасяджэння камісіі Сейма РП у пытаннях ЕЗ.

Ён падкрэсліў, што да размовы аб абмежаванні санкцый можна вярнуцца пасля ажыццяўлення Масквой рэальных крокаў у дээскалацыі канфлікту ва Украіне.

«Пакуль што такога роду крокаў (Расеі) не відаць», - канстатаваў Тшаскоўскі, дадаўшы, што Масква спрабуе перакінуць адказнасць за канфлікт ва Украіне на Кіеў.

«Расея не дэманструе зацікаўленасці ў рэальнай дээскалацыі сітуацыі ва ўсходняй Украіне. Больш за тое, яна зрывае працэс імплементацыі Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕЗ і Украінай», - заявіў намеснік кіраўніка МЗС РП.

З ягоных слоў, Польшчу таксама непакоіць тое, што Расея займае жорсткую пазіцыю ў газавых перамовах і ўскладняе дасягненне кампрамісу ў забеспячэнню стабільных паставак газу ў Еўропу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках