5 траўня 2024, Нядзеля, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэнан Брыгс перакуліў Уладзіміра Клічко ў ваду (Відэа)

18

Вядомы амерыканскі баксёр Шэнан Брыгс з'явіўся на трэніроўцы ўкраінца Уладзіміра Клічко ў Фларыдзе і перакуліў яго ў ваду.

Пра гэта паведамляюць Fight News.

Клічко ў Фларыдзе рыхтуецца да двубою з балгарынам Кубрата Пулявым, які адбудзецца 15 лістапада, піша Lenta.ru.

Падчас трэніроўкі ўкраінца на вадзе, калі Клічко плыў на дошцы, Брыгс з'явіўся на катэры са сваім памочнікам, і, стварыўшы вакол Клічко моцныя хвалі, перакуліў яго з дошкі ў ваду. Пры гэтым амерыканец крычаў: «Я чакаю цябе ў рынгу». Украінскі баксёр, апынуўшыся ў вадзе, адказаў фразай: «Ты перасёк мяжу».

Брыгс сёлета з вясны імкнецца любымі спосабамі пераканаць Клічко правесці з ім двубой. Ён запускаў ва ўкраінца чаравік, урываўся ў залю, дзе праходзіла трэніроўка 38-гадовага спартоўца, а таксама перашкодзіў украінцу паснедаць у адной з рэстарацыі, паабяцаўшы абавязкова стукнуць апанента пры сустрэчы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках