5 траўня 2024, Нядзеля, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ведомости»: Кошт хаўрусу з Лукашэнкам бесперапынна расце

16
«Ведомости»: Кошт хаўрусу з Лукашэнкам бесперапынна расце

Сяброўства з беларускім дыктатарам абыходзіцца Расеі ўсё даражэй.

У аўторак у Сочы прэм'еры Дзмітрый Мядзведзеў і Міхаіл Мясніковіч дамовіліся аб парадку і аб'ёмах кампенсацыі патэнцыйных страт беларускай эканомікі пасля ўваходжання ў Еўразійскі саюз, пішуць «Ведомости».

«Дамоўленасці ўлічваюць як раней дасягнутыя пагадненні аб аб'ёмах паставак нафты і нафтапрадуктаў, так і разліковыя страты бюджэту Рэспублікі Беларусь ад «вялікага падатковага манеўру», - заявіў віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

Гэта азначае, што Беларусь пакіне ў сваім бюджэце дадаткова $1,5 млрд мытаў ад экспарту вырабленых з расейскай сыравіны нафтапрадуктаў. У 2013-2014 гг. Менск пералічваў Расеі штогод каля $3 млрд кампенсацыі за пастаўленую бязмытна нафту (пры гэтым, як падлічыў Аляксандр Кнобель з Інстытута Гайдара, чысты трансферт з Расеі ў Беларусь складаў каля $6 млрд). Увесну Менск ужо выгандляваў сабе зніжку ў 50% ад стандартнай кампенсацыі і крэдыт у $2,5 млрд у якасці ўмоў уваходжання ў ЕАЭС. І вось цяпер зніжка павялічаная да 100% у 2015. Матываванае гэта расейскім падатковым манеўрам (рэзкае зніжэнне мытаў на нафту і акцызаў і рост ПЗКВ).

На карысць беларускай эканоміцы пайшла і расейская забарона імпарту харчавання з шэрагу заходніх краін (значная частка «забаронкі» стала ўвозіцца пад выглядам беларускіх прадуктаў ці перапрацоўвацца на мясцовых прадпрыемствах - бязмытна).

Лукашэнка ўмела карыстаецца супярэчнасцямі паміж саюзнай і самастойнай палітыкай Масквы. Крэмль у адзіночку пасварыўся з Украінай і Захадам і цяпер вымушаны трываць і асаблівую пазіцыю Менска што да Украіны, і новыя патрабаванні што да ўдзелу ў ЕАЭС. Геапалітычныя планы Масквы ніяк не звязаныя і з ўнутрыэканамічнымі. Падатковы манеўр у нафтавай галіне прапаноўваўся яшчэ ў 2011 г. як частка «Стратэгіі-2020». Тады манеўр адклалі ў доўгую скрыню і ўспомнілі пра яго нядаўна, у куды больш складанай сітуацыі.

$1,5 млрд (60 млрд руб) - невялікая сума для расейскай казны, але разам з прамымі стратамі бюджэту ад падатковага манеўру (да 240 руб, Паводле разлікаў экспэртаў) кошт пагарды стратэгіяй у сапраўдны крызісны час можа стаць занадта высокім.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках