5 траўня 2024, Нядзеля, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Ліды вылавіў рыбу вагой 25,6 кг

21

Жыхар Ліды Мікалай Хруль захапіўся рыбалкай яшчэ ў сямігадовым узросце, а праз дваццаць гадоў усталяваў асабісты рэкорд у сваім хобі.

Ён вылавіў рыбу вагой 25,6 кг, піша «Лідская газета».

Пра месца, дзе ўдалося здабыць гэткі вялікі экзэмпляр, Мікалай распавядае неахвотна: у рыбакоў свае сакрэтныя месцы. Змаглі толькі высветліць, што гэты вадаём размешчаны не на тэрыторыі Лідскага раёна.

- 25,6 кілаграма важыць таўсталобік, - кажа жыхар Ліды. - А днём раней злавіў яшчэ карпа вагой 11,6 кілаграма. Пару месяцаў таму трапіўся шчупак на 8,5 кілаграма. Ці было цяжка вывудзіць такога гіганта? Безумоўна, не проста, дапамагаў бацька. Рыбу разрэзалі на кавалкі, пачаставалі сваякоў, сяброў, астатняе самі з’елі.

Як прызнаецца Мікалай, першапачаткова ён задумваўся пра тое, каб захаваць на памяць галаву таўсталобіка. Але пасля падумаў, што зрабіць сувенір будзе праблематычна, бо толькі гэтая частка рыбы важыць каля сямі кілаграмаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках