5 траўня 2024, Нядзеля, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Народ Украіны ўжо атрымаў уражальную перамогу (Відэа)

4

Журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў мяркуе, што ва Украіне з'явілася палітычная нацыя, якая гатовая адказваць за сваю дзяржаву.

«Украіна атрымала ўражваючую перамогу. Так, Украіна страціла частку тэрыторый... Ну і што? Чаму гэта павінна быць паразай? У перыяд Майдана ўкраінская палітычная нацыя нарэшце з’явілася, людзі гатовыя адказваць за дзяржаву. Нацыя абмежавалася маштабамі заходняй і цэнтральнай тэрыторыі краіны. У той час, як увесь Усход быў рэгіёнам антымайдану і абыякавасці.

Анэксія Крыму і вайна на Данбасе распаўсюдзілі межы гэтай палітычнай нацыі на ўсходнія рэгіёны краіны - Днепрапятроўскую, Херсонскую, Адэскую і іншыя вобласці. Не таму, што гэтыя людзі сталі падзяляць нейкія еўрапейскія каштоўнасці, а проста яны адчулі сябе абражанымі.

Тыя, каго яны ўважалі за братоў і сясцёр, скралі ў іх кавалак тэрыторыі так, быццам яны іншыя. Для таго, каб стварыць Украіну, менавіта гэта і трэба было зрабіць», - сказаў Портнікаў.

Журналіст адзначыў, што калі б не было анэксіі Крыму і вайны на Данбасе, то ва Украіне было б супрацьстаянне палітычнай нацыі на Захадзе і ў Цэнтры і абыякавае ці апазіцыйнае насельніцтва на ўсходзе Украіны, піша novaukraina.org.

Акрамя гэтага Портнікаў падкрэсліў, што новы ўкраінскі парламент не можа быць эфектыўным.

«Украінская палітычная эліта адстае ад грамадскага запыту. Украінцы хочуць сучаснай дзяржавы, у якой яны хочуць праявіць сябе, як грамадзяне і ініцыятыўныя людзі. Пры гэтым украінская эліта хоча дзяржаву, у якой было б усё так, як было, але крыху больш сумленна», - мяркуе ён.

Са слоў экспэрта, неабходна правесці эканамічныя рэформы і пазбавіць чыноўнікаў усіх дазваленчых функцый, якія тармозяць развіццё бізнэсу. Таксама Портнікаў адзначыў, што ўжо праз 5 гадоў карта Свету і Еўропы будзе зусім іншай і распад Расеі непазбежны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках