5 траўня 2024, Нядзеля, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Šuma запіша песні ў касцёле

5
Šuma запіша песні ў касцёле

Музычны эксперымент правядуць у мястэчку Друя.

Праект Šuma, які спалучае ў сваёй творчасці архаічныя спевы і электронную музыку, плануе запісаць новыя песні ў касцёле, размешчаным у мястэчку Друя ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Разам з музыкамі ў падарожжа адправіцца рэжысёр Арцём Лобач, які будзе здымаць фільм пра гэты музычны эксперымент, піша ultra-music.com.

- 12-13 кастрычніка мы з музыкамі едзем у неверагодна прыгожае мястэчка Друя. Лічыцца, што гэта месца сілы. Там на працягу дня мы будзем рыхтавацца да запісу, прамацваць акустыку, а на ноч закрыемся ў касцёле, каб у інтымнай атмасферы даверыцца месцу і перавесці свае адчуванні ў музыку, - распавядае спявачка і завадатарка праекту Šuma Руся. - Мы разлічвалі, што ў царкве ёсць арган, але падчас вайны ён быў знішчаны. Таму з інструментаў мы наважылі ўзяць мінімальны электронны праграмінг, клавішы і галасы. Апранемся ў народныя строі, памедытуем і паспрабуем злавіць энэргію гэтага чароўнага месца.

Напярэдадні паездкі ў Друю музыкі наважылі зладзіць адмысловую вечарыну ў падтрымку праекта. Яна адбудзецца 10 кастрычніка ў бары ДК у Менску. Удзельнікамі мерапрыемства, акрамя Šuma, стануць электроншчыкі Diamos Roll, MagiC, IFU, Induss і Nick Cherny.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках