5 траўня 2024, Нядзеля, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове расейская мова атрымала статус замежнай

30
У Малдове расейская мова атрымала статус замежнай

Прэзідэнт Малдовы Мікалае Цімофці апублікаваў новы кодэкс аб адукацыі.

У ім расейская мова выключаецца са спісу абавязковых для вывучэння прадметаў і атрымлівае статус замежнай, піша liga.net.

Расейскую мову можна будзе вывучаць на выбар. Дагэтуль яна была абавязковым прадметам ва ўсіх школах краіны. Навучанне на мовах нацменшасцяў будзе праводзіцца "у ліміце магчымасцяў". Галоўнай замежнай мовай для школьнікаў стане ангельская.

Міністарка асветы Малдовы Мая Санду ўпэўненая, што новы Кодэкс "забяспечыць роўныя шанцы на атрыманне якаснай адукацыі" усім жыхарам краіны, піша DW.

Адначасова дэпутат парламента ад апазіцыйнай партыі Адраджэнне Алег Бабенка разглядае пастанову аб пераводзе расейскай мовы ў катэгорыю замежных супярэчыць дзейнаму заканадаўству, бо ў законе аб функцыянаванні моў на тэрыторыі Малдовы, прынятым яшчэ ў 1995 годзе, расейская мова пазначаная як мова міжнацыянальных стасункаў.

Нагадаем, законапраект быў прыняты парламентам у трэцім чытанні летам гэтага года.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках