5 траўня 2024, Нядзеля, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lego адмовілася супрацоўнічаць з Shell праз нафтаздабычу ў Арктыцы

Lego адмовілася супрацоўнічаць з Shell праз нафтаздабычу ў Арктыцы

Фірма Lego адмовілася аднаўляць маркетынгавае супрацоўніцтва з кампаніяй Shell.

Пастанова аб гэтым прынятая праз пратэсты эколагаў, піша Lenta.ru.

Як патлумачыў выканаўчы дырэктар Lego Ёрген Віг Кнудсторп (Jørgen Vig Knudstorp), далейшае партнёрства можа выклікаць «неразуменне сярод акцыянераў».

Паводле ягоных слоў, фірма не хоча, каб яе уцягвалі ў якія-небудзь кампаніі, і замест гэтага заклікае эколагаў і нафтавікоў наладзіць дыялог. У Greenpeace ўжо заявілі, што пастанова Lego - гэта «фантастычная навіна». Shell інфармацыю аб разрыве партнёрства пакуль ніяк не пракамэнтавала.

Фірмы Lego і Shell падпісалі кантракт яшчэ ў 2011 годзе. У адпаведнасці з ім кіроўца, які набыў на паліўнай станцыі ад 30 літраў бензіну, мог бясплатна атрымаць цацку Lego.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках