За час баёў у Данбасе загінулі 1052 украінскіх вайскоўцаў
4- 11.11.2014, 17:47
- 7,436
З пачатку правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Луганскай і Данецкай абласцях паводле стану на 11 лістапада загінулі 1052 украінскіх вайскоўцаў.
Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.
«Паводле стану на 11 лістапада 1052 г вайскоўцаў - гэта колькасць загінулых за ўвесь час правядзення АТА», - сказаў Лысенка.
З ягоных слоў, больш за 400 чалавек уважаюцца за зніклых без вестак, 399 знаходзяцца ў палоне, яшчэ 4 тысячы 79 чалавек атрымалі раненні.