6 траўня 2024, панядзелак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі выбараў у Раду афіцыйна апублікаваныя

Вынікі выбараў у Раду афіцыйна апублікаваныя

Апублікаваны спіс народных дэпутатаў, якія былі абраныя на пазачарговых парламенцкіх выбарах 26 кастрычніка.

Ён з'явіўся на старонках газеты Вярхоўнай Рады «Голас Украіны».

Як нагадвае ТСН, у склад парламента VIII склікання абраны 421 народны дэпутат, з іх 225 - паводле партыйных спісаў і 196 - у мажарытарных акругах. Партыя «Блок Пятра Парашэнкі» атрымала 132 дэпутацкія мандаты, «Народны фронт» - 82, «Аб'яднанне «Самадапамога»- 33, «Апазіцыйны блок» - 29, Радыкальная партыя Алега Ляшко - 22, «Бацькаўшчына» - 19, ВА «Свабода» - 6.

Ад партый «Моцная Украіна», «Заступ», «Воля» і «Правы сектар» абраныя па аднаму народнаму дэпутату у мажарытарных акругах.

У 94-ці мажарытарных акругах выбраныя дэпутаты, што балатаваліся як самавылучэнцы.

Пераможцы выбараў-2014 маюць дваццаць дзён на звальненне з папярэдняй працы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках