6 траўня 2024, панядзелак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сеск Фабрэгас не згуляе супраць зборнай Беларусі

2
Сеск Фабрэгас не згуляе супраць зборнай Беларусі

Адзін з лідараў зборнай Гішпаніі і лонданскага «Чэлсі» не зможа згуляць у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць каманды Беларусі.

Матч адбудзецца ў суботу, 15 лістапада, у гішпанскай Уэльве на стадыёне «Нуэво каламбіну» (пачатак а 22.45 паводле менскага часу), піша БелТА.

Сеск Фабрэгас атрымаў траўму ў матчы чэмпіянату Англіі з «Ліверпулем» (2: 1) і выбыў са строю на два бліжэйшыя паядынкі нацыянальнай зборнай. Замест Фабрэгаса ў размяшчэнне зборнай тэрмінова выкліканы паўабаронца «Вільярэала» Бруна Сарыана.

Такім чынам, да матчу супраць беларусаў пад кіраўніцтвам Вісэнтэ дэль Боске рыхтуюцца:

брамнікі: Ікер Касільяс («Рэал», Мадрыд), Давід дэ Хеа («Манчэстар Юнайтэд»), Кіка Касілья («Эспаньол», Барселона);

абаронцы: Серхіа Рамас («Рэал», Мадрыд), Жэрар Піке, Хордзі Альба, Марк Бартру (усе - «Барселона»), Рауль Альбіоля («Напалі», Італія), Сесар Аспілікуэта («Чэлсі», Лондан, Англія), Хуан Бернат («Баварыя», Мюнхен, Нямеччына), Хуанфран («Атлетыка», Мадрыд);

паўабаронцы: Серхіа Бускетс («Барселона»), Коке, Рауль Гарсія (абодва - «Атлетыка», Мадрыд), Бруна Сарыяна («Вільярэал»), Ігнасіа Камача («Малага»), Хасэ Кальехон («Напалі», Італія), Санці Касорла («Арсенал», Лондан, Англія), Наліта («Сельта», Віга);

нападаючыя: Альвара Марата («Ювентус», Турын, Італія), Пака Алькасер («Валенсія»), Пэдра («Барселона»), Іска («Рэал», Мадрыд).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках