6 траўня 2024, панядзелак, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны Сяргей «Павук» Троіцкі пагражаў сякерай паліцэйскаму

5
П'яны Сяргей «Павук» Троіцкі пагражаў сякерай паліцэйскаму

Лідара гурту «Карозія металу» Сяргея Троіцкага затрымалі ў Паўночнай акрузе Масквы за дробнае хуліганства.

Як распавяла радыёстанцыі «Гаворыць Масква» памочніца «Павука», ён знаходзіўся на пасажырскім сядзенні аўтамабіля, спыненага супрацоўнікамі ДПС, піша Lenta.ru.

Падчас праверкі дакументаў у кіроўцы Сяргей Троіцкі пакінуў машыну і пагражаў паліцыянтам сякерай. Музыку, які быў у стане алкагольнага ап'янення і супраціўляўся паліцыі, суправадзілі ў АУС, дзе ён выканаў супрацоўнікам песні ўласнага сачынення. На Троіцкага складзены пратакол паводле артыкула «Дробнае хуліганства».

Са слоў прэс-сакратара «Карозіі металу», «Павук» звязвае сваё затрыманне з планамі стаць мэрам Хімак. 11 лістапада ён звярнуўся да прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева з просьбай прыняць яго на працу часова выконваючым абавязкі мэра Хімак.

14 лістапада ў Музеі катаванняў на Арбаце адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Сяргея Троіцкага «Дзеўкі, музыка і бухло 2», выпушчанай да 25-годдзя гурту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках