6 траўня 2024, панядзелак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З кабельных сетак Пінска зніклі Discovery і Animal planet

16
З кабельных сетак Пінска зніклі Discovery і Animal planet

Міністэрства інфармацыі Беларусі выявіла шэраг парушэнняў у некаторых кабельных аператараў.

Пінскія тэлегледачы заўважылі, што з пачатку лістапада з мясцовых кабельных сетак зніклі такія папулярныя ва ўсім свеце каналы як Discovery, Animal planet, National Geographic, Viasat Explorer, паведамляе «Медыя-Палессе».

Як высветлілася, Міністэрства інфармацыі Беларусі правяло маніторынг у Берасцейскай вобласці і выявіла шэраг парушэнняў у некаторых кабельных аператараў. А менавіта - у трансляцыі некаторых тэлеканалаў без неабходных дазволаў. Чыноўнікі запатрабавалі строгага выканання законаў Беларусі, таму шэраг каналаў перасталі распаўсюджваць кабельныя аператары не толькі ў Пінску, але і ў іншых гарадах вобласці.

Карэспандэнт «Медыя-Палесся» пацікавіўся ў пінскіх кабельных аператараў, ці вернуцца на экраны тэлевізараў зніклыя Discovery, Animal planet, National Geographic.

Работнікі ТАА «Свет ТБ» і ТАА «Эфір ТБ» растлумачылі, што замена каналаў у пакетах праграм - звычайная практыка. Аператары павінныя заключаць з прадстаўнікамі тэлеканала дагавор на рэтрансляцыю і ўзгадняюць яго ў Міністэрстве інфармацыі. Калі з якіх-небудзь прычын дагавор не прадаўжаецца, то канал адбіраюць з пакета вяшчання. Калі ўсе фармальнасці будуць выкананыя, любыя каналы вернуцца на экраны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках