7 траўня 2024, aўторак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагалоўе свіней у Беларусі скарацілася на 18%

9
Пагалоўе свіней у Беларусі скарацілася на 18%

У наступным годзе Мінсельгасхарч плануе аднавіць пагалоўе, якое было да АЧС.

Валавая вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі за 10 месяцаў бягучага года павялічылася на 1,8% адносна студзеня-кастрычніка 2013 года. Пра гэта заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін 12 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Што тычыцца прадукцыі раслінаводства, то, адзначыў ён, у бягучым годзе атрыманы найвышэйшы ўраджай за ўсе папярэднія гады. «Мы атрымалі 10 млн. 260 тыс. тон. Гэта больш адной тоны на чалавека. Такога высокага выніку ў нас ніколі не было», - сказаў Седзін, дадаўшы, што гэта дасць магчымасць забяспечыць Беларусь харчаваннем і фуражнымі рэсурсамі ў поўным аб'ёме.

Акрамя таго, паводле вынікаў 10 месяцаў бягучага года валавая вытворчасць малака павялічылася на 1,8% у параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2013 года.

«Трошкі менш мы атрымалі выхад мяса. З прычыны афрыканскай чумы свіней мы знізілі пагалоўе на 18%. Гэта адбілася на вытворчасці мясной прадукцыі», - адзначыў Седзін. Да ўспышкі АЧС у Беларусі налічвалася 3,304 млн. свіней. У наступным годзе Мінсельгасхарч плануе аднавіць пагалоўе, якое было да АЧС. Для гэтага ў Беларусі будуецца некалькі сучасных свінакомплексаў.

Між тым, паводле слоў Седзіна, пагалоўе кароў за 10 месяцаў павялічылася больш чым на 2% да ўзроўню мінулага года і склала 1 млн. 380 тыс. галоў.

Фота: mainpeople.ua

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках