6 траўня 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка дырэктара «Белдзяржпалявання» вінавацяць у атрыманні хабараў

4
Намесніка дырэктара «Белдзяржпалявання» вінавацяць у атрыманні хабараў

Устаноўленыя 19 эпізодаў злачынных дзеянняў.

Завершанае папярэдняе расследаванне ў крымінальнай справе аб хабарніцтве ў дачыненні да намесніка дырэктара РУП "Белдзяржпаляванне" і дваіх ягоных памагатых. Справа накіраваная ў суд, паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта.

Памагатымі намесніка дырэктара "Белдзяржпалявання" былі адказныя работнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў".

Яны абяцалі за ўзнагароджанне грамадзянам паспяховую здачу паляўнічага экзамену, неабходнага для атрымання пасведчання на права палявання. Таксама за хабар названыя асобы прапаноўвалі выдачу пасведчанняў на права кіравання маторнымі судамі і замену міжнародных пасведчанняў на права кіравання прагулачнымі судамі.

Іх паслугі зводзіліся да пасрэдніцтва, таму частку грошай яны бралі сабе, а частку перадавалі намесніку дырэктара РУП "Белдзяржпаляванне", які з'яўляецца старшынёй камісіі прыёму спецыяльнага паляўнічага экзамену.

Устаноўленыя 19 эпізодаў злачынных дзеянняў, учыненых названымі асобамі.

Намеснік дырэктара РУП "Белдзяржпаляванне" абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 КК РБ (Атрыманне хабару паўторна групай асоб). Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Ён адзіны прызнаў сваю віну ў зробленым.

Дзеянні двух ягоных саўдзельнікаў кваліфікаваныя адразу паводле некалькіх складаў злачынстваў, прадугледжаных КК. Кожнаму з іх прад'яўленыя абвінавачванні ва ўчыненні падбухторвання да дачы хабару паўторна, дачы хабару паўторна і махлярстве, учыненым паўторна ў групе асоб. Яны сваёй віны не прызналі.

З чэрвеня ўсе падазраваныя знаходзяцца пад вартай. На іх маёмасць, у тым ліку аўтамабілі і грошы, накладзены арышт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках