27 красавiка 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран параўнаў Расею з нацысцкай Германіяй

52
Дэвід Кэмеран параўнаў Расею з нацысцкай Германіяй

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі заклікаў памятаць урокі Другой сусветнай вайны.

Напярэдадні сустрэчы ў рамках саміту G20 з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у Брысбене Дэвід Кэмеран параўнаў Расею з нацысцкай Германіяй праз агрэсіўную палітыку Крамля ў дачыненні да Украіны. Ён адзначыў, што свет павінен памятаць урокі Другой сусветнай вайны і заклікаў умяшацца, каб «вялікая дзяржава перастала запалохваць меншыя», паведамляе The Telegraph.

«Дзеянні Расеі ва Украіне недапушчальныя, і трэба ясна разумець, з чым мы маем справу», - заявіў Дэвід Кэмеран.

Пры гэтым брытанскі прэм'ер заявіў, што не верыць у «ваеннае развязанне» крызісу, выказаўшы перакананне ў эфектыўнасці санкцый супраць Расеі.

Раней Дэвід Кэмеран заявіў, што дзеянні Крамля ў Данбасе могуць прывесці да пашырэння санкцый супраць Масквы.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках