17 траўня 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанскія фанаты правялі марш па цэнтры горада

5

Перад апошнім матчам сезону аршанскія футбольныя фанаты прайшлі маршам па цэнтры горада

Першапачаткова ён павінен быў стартаваць з Гарадзішча і прайсці вуліцай Леніна да гарадскога стадыёна. Але перад самым пачаткам, на месцы з'явіліся два міліцэйскіх афіцэры, якія папрасілі памяняць месца збору і сысці з Гарадзішча групамі не больш двух-трох чалавек. Фанаты не сталі ісці на канфлікт і, разышліся, праз некаторы час сабраліся зноўку каля Іезуіцкага калегіума, піша orsha.eu.

Марш стартаваў з некалькіх выбухаў петард і запальвання фаераў. Далей прыхільнікі аршанскай футбольнай каманды рушылі па запланаваным маршруце.

Асобы на фотаздымках схаваныя на просьбу ўдзельнікаў маршу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках