МЗС Вялікабрытаніі: Захад павінен прадоўжыць ціск на Расею
1- 19.11.2014, 9:27
- 3,646
Маскве трэба пастаянна нагадваць пра яе абавязанні паводле Менскіх дамоўленасцяў.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Злучанага Каралеўства Філіп Хаманд падчас сустрэчы ў аўторак у Лондане з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры, піша «Укринформ».
«Мы будзем прадаўжаць ціснуць на Расею, пакуль яна не будзе выконваць свае абавязанні», - адзначыў кіраўнік брытанскай дыпламатыі. Ён падкрэсліў, што Расеі трэба пастаянна нагадваць пра яе абавязанні паводле Менскім дамоўленасцяў.
У гэтай сувязі Хаманд нагадаў, што падчас пасяджэння Еўрапейскай рады 17 лістапада ўдзельнікі сустрэчы «дамовіліся зрабіць далейшыя меры ў адказ на незаконныя выбары ва ўсходнім рэгіёне Украіны».
Нагадаем, раней Хаманд заявіў, што ўрад Вялікабрытаніі вылучыла 1,2 млн фунтаў стэрлінгаў (больш за $1,87 млн) на аснашчэнне місіі АБСЕ ва Украіне, у тым ліку - на наём персаналу і закупку 10 бронемашын.