7 траўня 2024, aўторак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ ва Украіне скасуюць

12
ДАІ ва Украіне скасуюць

Эксперымент у ліквідацыі ДАІ стартуе ў Хмяльніцкім з новага года.

У горадзе пачнецца эксперымент рэфармавання МУС. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Будзе скасаванае ДАІ ў яго цяперашнім выглядзе. Новая патрульная паліцэйская служба, аснашчаная новымі аўтамабілямі, абсталяваннем - а галоўнае новымі функцыямі. Спрошчаныя рэгістрацыйныя працэдуры. Укараненне сістэмы электроннага кантролю за сродкамі ПДР», - напісаў Авакаў.

Наступным горадам, дзе будзе запушчаны эксперымент скасавання ДАІ стане Кіеў.

Напярэдадні Авакаў апублікаваў дакументы, якія тычацца рэформы МУС Украіны, з улікам усіх рэдакцыйных правак і заўваг, унесеныя у тэкст паводле вынікаў абмеркавання на пасяджэнні ўрада.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках