Грабоўскі стаў трэцяй зоркай матчу супраць «Тампе-Бэй» (Відэа)
- 19.11.2014, 12:33
- 3,732
У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ «Нью-Ёрк Айлэндэрс» падолеў «Тампу-Бэй».
У склад «маланак» вярнуўся Яўген Набокаў, але прапусціў 5 шайбаў, адну з якіх закінуў беларус Міхаіл Грабоўскі. Міхаіл прызнаны трэцяй зоркай сустрэчы, піша «Прессбол».
Айлендэрс - Тампа-Бэй - 5:2 (0:1, 3:0, 2:1)
Шайбы: 0:1 - Кіларн (Друэн, Харысан, 11.53), 1:1 - Клатэрбак (20.39 - мен.), 2:1 - Грабоўскі (Акпоса, Нільсэн, 32.23), 3: 1 - Строум (дэ Хаан, 33.26 ), 4:1 - Нэлсан (Нільсэн, Вішнеўскі, 40.36 - бол.), 4:2 - 42 Палат (Кучараў, Карл, 42.14), 5:2 - Сізікас (Нэлсан, Акпоса, 48.55).