Стаўку адзінага падатку для менскіх ІП падвысяць на 12-15%
6- 19.11.2014, 15:47
- 8,359
Сёння заканчваецца грамадскае абмеркаванне праекта пастановы Менскага гарадскога савета «дэпутатаў».
Стаўку адзінага падатку для менскіх прадпрымальнікаў плануюць падвысіць на 12-15%, піша БелТА.
«Падвышэнне стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб - гэта агульная практыка. Звычайна стаўка падвышаецца на 12-15%. Магчыма, у гэтым годзе будзе прынятая пастанова падвысіць яе для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць кватэру на кароткачасовы тэрмін, на 50-70%», - паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў па Менску Уладзімір Лайкоў.
Адзначым, што сёння заканчваецца грамадскае абмеркаванне праекта пастановы Менскага гарадскога савета «дэпутатаў», згодна з якім стаўка адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў з 2015 года будзе павялічаная ў сярэднім на 25%.