7 траўня 2024, aўторак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аспірант з ЗША паўтарыў подзвіг Чалавека-павука (Відэа)

7

Аспірант змог узлезці па шкляной сцяне на вышыню 3,6 метра з дапамогай матэрыялу, створанага паводле ўзору лапак гекона.

Аб новай тэхналогіі, распрацаванай пры ўдзеле Міністэрства абароны ЗША, распавядаецца ў часопісе Journal of the Royal Society Interface, паведамляе Lenta.ru.

Навукоўцы са Стэнфарда ўдасканалілі прыстасаванне лапак гекона. Гэтыя канечнасці забяспечаныя мікраскапічнымі валасінкамі (setae) з дыяметрам у некалькі мікраметраў, якія, у сваю чаргу, складзеныя з яшчэ больш дробных нітак (spatulae). Апошнія на сваіх канчатках маюць невялікія плоскія ўчасткі, якія ўтвараюць Ван-дэр-Ваальсавы сувязі з паверхняй. Хоць гэта самы слабы з усіх відаў хімічнай сувязі, мільёны валасінак дазваляюць лапкам геконаў вытрымліваць шматразовую вагу жывёлы.

Тым не менш у жывёл толькі невялікая доля валасінак кантактуе з паверхнямі, і нагрузка на іх размеркаваная няроўна. Навукоўцы выправілі гэтыя недахопы. Яны вырабілі мікраклінкі (аналагі валасінак) з полідымецілсілаксана (матэрыял на аснове крэмнія) і сабралі сотні тысяч гэтых элементаў на плітках памерам з марку. Потым 24 пліткі размясцілі на васьмікутнай пласціне. Спецыяльная сістэма нацяжных элементаў і рысор размяркоўвае нагрузку па ўсёй паверхні, не даючы адной плітцы, якая выпадкова адклеілася, перагрузіць астатнія.

Затым інжынер Эліёт Хокс (Elliot Hawkes) прывязаў гэтыя пласціны да рук і ног свайго аспіранта (той важыць 70 кілаграмаў) і папрасіў узлезці ўверх па шкляной сцяне лабараторыі, што той і зрабіў. Аспірант мог бы караскацца і далей, на вышыню хмарачоса, заявіў Хокс.

Аднак навукоўцы адзначылі, што на няроўных, брудных і вільготных паверхнях іх прыстасаванне ўсё яшчэ саступае лапкам гекона ў клейкасці. Каб вырашыць гэтую праблему, можна было б паменшыць памер плітак або распрацаваць сістэму самаачышчэння.

Практычную карысць тэхналогія прыносіць пакуль не мантажнікам-вышыннікам, а ў касмічнай сферы: разам з Лабараторыяй рэактыўнага паскарэння NASA навукоўцы ствараюць пакрыццё для робатаў, якое дазваляе ім эфектыўна падбіраць касмічнае смецце. Падчас нядаўняга эксперыменту ва ўмовах бязважкасці невялікі робат прыклеіўся пласцінай да сонечнай панэлі чатырохсоткілаграмовага спадарожніка, спыніў яго і разгарнуў у процілеглым кірунку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках