5 траўня 2024, Нядзеля, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкноту ў 5 тысяч беларускіх рублёў прадалі за $2000

23
Банкноту ў 5 тысяч беларускіх рублёў прадалі за $2000

Нашумелая гісторыя з продажам самай дарагой беларускай банкноты атрымала прадаўжэнне.

26 кастрычніка 2014 г. на беларускім інтэрнэт-аўкцыёне AY.BY за рэкордную суму ў 1580$ была прададзеная банкнота 5000 рублёў узору 2000 года серыі АГ. Аб гэтай гісторыі паведамілі многія СМІ і мы ў тым ліку. Аўкцыён прадаўжаўся каля месяца і дзякуючы ўвазе з боку СМІ стаў вельмі вядомым сярод абывацеляў. СМІ раздулі вакол аўкцыёну сапраўдны скандал, які ў наступным і выйшаў для аўкцыёну бокам, піша belbonistika.com.

Аўкцыён пастаянна знаходзіўся пад пагрозай зрыву праз нядобразычліўцаў. Аб матывах людзей, якія рабілі ў аўкцыёне несапраўдныя стаўкі для зрыву таргоў можна толькі здагадвацца. Спачатку аўкцыён завяршыўся на адзнацы больш чым у 2800$, але гэтую стаўку зрабіў карыстальнік які пасля заканчэння таргоў не выйшаў на сувязь. Пасля перагляду вынікаў таргоў, пераможцам быў прызнаны калекцыянер з Расеі пад лагінам Василий1965, са стаўкай 1580$. Пераможца ў каментарах да таргоў выказваў адназначную гатоўнасць купіць рэдкую беларускую банкноту за гэтую суму, але ў выніку самая дарагая здзелка ў беларускай баністыцы не адбылася. Як высветліў партал Belbonistika.com, пакупнік адмовіўся ад сваёй стаўкі, вырашыўшы, што перабраў і быў гатовы заплаціць за банкноту толькі 1000$. Уладальнік банкноты адмовіўся прадаць яе за названую суму.

Рэдкая банкнота была перавыстаўленая на гандаль, але толькі на гэты раз на расейскай пляцоўцы Molotok, ru са стартам эквівалентным 2000$. У цяперашні час таргі на расейскім Інтэрнэт-аўкцыёне завяршыліся. Знайшоўся толькі адзін жадаючы зрабіць стартавую стаўку. У выніку, банкнота была прададзеная на расейскім інтэрнэт-аўкцыёне за 90.000 расейскіх рублёў, што каля 2000$. Застаецца толькі меркаваць, ці будзе продаж паспяховы ў гэты раз ці не.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках