5 траўня 2024, Нядзеля, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чорная вясна» ў Буркіна-Фасо: дэманстранты пратэстуюць супраць вайскоўцаў

1
«Чорная вясна» ў Буркіна-Фасо: дэманстранты пратэстуюць супраць вайскоўцаў

У сталіцы Буркіна Фасо прадаўжаюцца дэманстрацыі.

У цэнтры Уагадугу зноў сабраліся дэманстранты, якія пратэстуюць супраць захопу ўлады вайскоўцамі. Яны перайменавалі галоўную плошчу сталіцы ў плошчу Рэвалюцыі, паведамляе BBC.

Апазіцыйныя партыі і няўрадавыя арганізацыі патрабуюць, каб часовы ўрад узначалілі грамадзянскія асобы.

Масавыя выступы ў сталіцы Буркіна-Фасо Уагадугу пачаліся ў аўторак, 28 кастрычніка. Тады тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць падаўжэння прэзідэнцкага тэрміну Кампаёрэ, які прыйшоў да ўлады ў 1987 годзе ў выніку ваеннага перавароту.

У суботу ўзброеныя сілы абвясцілі, што кіраўніком часовага ўрада стаў падпалкоўнік Ісаак Зіда.

Войска ўзяло на сябе стырно праўлення пасля паўстання супраць прэзідэнта Блеза Кампаёрэ, які знаходзіўся ва ўладзе 27 гадоў.

Урад Злучаных Штатаў выступіў з асуджэннем захопу ўлады ў Буркіна-Фасо армейскім камандаваннем. У заяве дзярждэпартамента ЗША гаворыцца, што вайскоўцы спрабуюць навязаць сваю волю народу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках