1 траўня 2024, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША ва Украіне: Расея не выконвае важныя пункты Менскіх дамоўленасцей

5
Амбасадар ЗША ва Украіне: Расея не выконвае важныя пункты Менскіх дамоўленасцей

Замест іх выканання Масква, наадварот, паглыбляе крызіс у Данбасе.

Амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пайет заявіў, што Расея не выконвае найбольш важныя пункты Менскіх дамоўленасцей, паведамляе тэлеканал «24».

«Расея не змагла выканаць найбольш важныя ўмовы менскіх дамоўленасцей: аднаўленне кантролю за мяжой, маніторынг АБСЕ, вызваленне палітычных зняволеных і закладнікаў, і адвод усіх расейскіх байцоў, наймітаў і цяжкага ўзбраення», - адзначыў Пайет.

На думку пасла, замест таго, каб выконваць Менскія дамоўленасці, Расея зрабіла з дакладнасцю наадварот, даслаўшы дадатковыя танкі і цяжкую тэхніку ва Украіну, далей паглыбляючы крызіс.

Ён таксама выказаў надзею, што Расея вернецца да выканання пагадненняў.

Нагадаем, раней міністр Вялікабрытаніі ў справах Еўропы Дэвід Лідынгтан падкрэсліў, што спробы Расеі зняпраўдзіць наяўнасць войскаў РФ у Данбасе марныя. «У нашым распараджэнні ёсць спадарожнікавыя здымкі, фатаграфіі ад людзей на месцах, справаздачы місіі АБСЕ і апавяданні відавочцаў. Спробы Расеі зняпраўдзіць гэта проста не выклікаюць ніякага даверу», - запэўніў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках