1 траўня 2024, Серада, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША разгледзяць магчымасць пастаўкі зброі Украіне

11
ЗША разгледзяць магчымасць пастаўкі зброі Украіне

ЗША вывучаць магчымасць пастаўкі зброі ва Украіну для барацьбы з баявікамі ў Данбасе.

Пра гэта паведаміў будучы намеснік дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкен, паведамляе DW.DE са спасылкай на Reuters.

Падчас выступу ў кангрэсе з нагоды свайго вылучэння на гэтую пасаду ён адзначыў, што адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта разглядае варыянты перагляду сваёй палітыкі адмовы ад дапамогі Кіеву.

Са слоў Энтані Блінкен, умацаванне баяздольнасці ўкраінскіх войскаў за кошт паставак абарончага ўзбраення прымусіць Расею адмовіцца ад далейшых дзеянняў, якія груба парушаюць менскія пагадненні. Энтані Блінкен адзначыў, што бліжэйшым часам Украіну наведае віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн для абмеркавання пытання пастаўкі ў краіну ўзбраення. Пры гэтым Энтані Блінкен адмовіўся адкрыта адказаць на пытанне, ці ўхваляе ён сам экспарт амерыканскай зброі ва Украіну.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках