1 траўня 2024, Серада, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томаш Семоняк: Нашы партнёры па ЕЗ не павінны прадаваць зброю Расеі

3
Томаш Семоняк: Нашы партнёры па ЕЗ не павінны прадаваць зброю Расеі

Пытанне пастаўкі «Містраляў» Расеі стала тэмай кулуарных размоў міністраў абароны краін ЕЗ у Брусэлі.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю Polskie radio міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк (пераклад - charter97.org).

«Францыя знаходзіцца пад вялікім ціскам краін ЕЗ і NATO, якія настойваюць, каб яна не прадавала караблі Расеі, - заявіў ён. - Мы не згодныя з тым, каб наш партнёр па Еўрапейскім Звязе прадаваў такую сучасную зброю краіне, якая праводзіць агрэсіўную палітыку і з'яўляецца патэнцыйнай пагрозай для Еўропы».

Томаш Семоняк праінфармаваў, што пытанне продажу французскіх караблёў Расеі, якое выклікае столькі рознагалоссяў, не было тэмай пасяджэнняў, але абмяркоўвалася ў кулуарах падчас сустрэч міністраў абароны краін ЕЗ у Брусэлі.

Францыя да канца мінулага месяца павінна вызначыць, ці паставіць яна Расеі «Містралі», гэта значыць, дэсантныя караблі. Кантракт на пастаўку гэтых караблёў пры кошце больш за мільярд еўра быў падпісаны ў Парыжы ў 2011 годзе. Тэма стала абмяркоўваецца пасля таго, як Расея анэксавала Крым і пачала дэстабілізаваць сітуацыю ва ўсходняй Украіне.

У адказ на агрэсіўныя дзеянні Расеі ва Украіне, Еўразвяз наважыў увесці эканамічныя санкцыі. І ў сувязі з тым выкананне кантракту на пастаўку «Містраль» стала праблемным.

«Гэта складанае пытанне для французаў. Ціск на Францыю вельмі вялікі. Я спадзяюся, што Францыя прыме правільную пастанову, кіруючыся інтарэсамі свайго ўдзелу ў NATO - сказаў Семоняк, які ўдзельнічаў у Брусэлі ў сустрэчы міністраў абароны ЕЗ. - Гэтую сітуацыю разумее кожны грамадзянін і падаткаплацельшчык у Польшчы, які не так мала плаціць за абарону. Ніхто не хоча, каб іншы хаўруснік прадаваў зброю краіне, якая праводзіць агрэсіўную палітыку і з'яўляецца патэнцыйнай пагрозай для Еўропы. Я думаю, што французы аддаюць сабе справаздачу ў гэтым і разумеюць увесь кантэкст».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках