27 красавiка 2024, Субота, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джозэф Байдэн: ЗША гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

14
Джозэф Байдэн: ЗША гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

Санкцыі ўжо аказалі ўплыў і маюць «магутны эфект».

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн заявіў, што Штаты гатовыя ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да Расеі ў выпадку, калі не будуць выконвацца менскія пагадненні, паведамляе газета «День».

Як звярнуў увагу палітык, у Расеі «ўсё яшчэ ёсць опцыя выканаць свае абавязацельствы» паводле менскіх дамоўленасцей, што дазволіла б скасаваць частку санкцый.

«Аднак, калі яна гэтага не зробіць, мы цалкам гатовыя павысіць цану за агрэсіўныя дзеянні Расеі ва Украіне. Я таксама хачу яшчэ раз асудзіць акупацыю і спробу анексіі Расеяй Крыма. Злучаныя Штаты, кансультуючыся з нашымі саюзнікамі, гатовыя разгледзець дадатковыя меры, каб выразна паказаць, што дзеянні Расеі не прымальныя», - сказаў Байдэн.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках