1 траўня 2024, Серада, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist назваў тры прычыны для хуткага крызісу ў Расеі

1
The Economist назваў тры прычыны для хуткага крызісу ў Расеі

Спецыялісты лічаць, што "абараназдольнасць" расейскай эканомікі значна слабейшая, чым здаецца на першы погляд.

Эканоміцы Расеі ўжо ў бліжэйшы час можа пагражаць глыбокі крызіс.

Аб гэтым піша часопіс The Economist.

Адзначаецца, што аб многіх праблемах Расеі ўжо даўно вядома. У прыватнасці, што эканоміка Расеі шмат у чым залежыць ад цаны на нафту, якая нядаўна ўпала да ўзроўню ніжэй за $80. Больш за дзве траціны расейскага экспарту прыпадае на нафтапрадукты. А за апошнія тры месяцы курс рубля ўпаў на 23%. Акрамя таго, шкоду расейскай эканоміцы нанеслі заходнія санкцыі, піша lb.ua.

"Усе чакаюць прадаўжэння стагнацыі (расейскай эканомікі), аднак ходкае меркаванне складаецца ў тым, што Пуцін дастаткова моцны, каб вытрымаць гэта. Падзенне рубля зрабіла некаторыя экспартныя галіны - такія як сельская гаспадарка - больш канкурэнтаздольнымі. Гэты экспарт у спалучэнні з контр-санкцыямі Пуціна азначае, што Расея па-ранейшаму мае невялікі прафіцыт гандлёвага балансу. у яе ёсць прыхаваныя валютныя рэзервы, якія складаюць $370 млн паводле звестак Цэнтральнага банка (Расеі). Дадайце сюды гнуткасць расейскага народу, які таксама схільны вінаваціць у сваіх нястачах замежнікаў, і пазіцыю Масквы , якая лічыць, што ў Пуціна ёсць час для манеўру. Людзі кажуць пра два гады або каля таго. На самай жа справе крызіс можа адбыцца значна раней", - гаворыцца ў артыкуле.

Так, з матэрыяла вынікае, што "абараназдольнасць" Расеі ў рэчаіснасці значна слабейшая, чым здаецца на першы погляд. Найбольшымі пагрозамі для расейскай эканомікі The Economist называе новае падзенне коштаў на нафту, складанасці з рэструктурызацыяй доўгу расейскіх кампаній на фоне рэзерваў Цэнтрабанка, якія скарачаюцца, і далейшыя санкцыі Захаду.

"Калі эканоміка краіны нестабільная, міжнародныя фінансы часта выступаюць каталізатарам, які падштурхоўвае краіны да краю хутчэй, чым чакаюць палітыкі ці інвестары", - гаворыцца ў артыкуле.

Дынаміка скарачэння золатавалютных рэзерваў Расеі з кастрычніка 2013

Тэмпы падзення коштаў на нафту і дэвальвацыі рубля

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках