1 траўня 2024, Серада, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія навукоўцы паказалі прататып медыцынскага нанаробата

3

Нанаробаты аднойчы дапамогуць лекарам дастаўляць лекі ў патрэбны пункт арганізма.

Навукоўцы з Інстытута інтэлектуальных сістэм Макса Планка сканструявалі незвычайнага мікраскапічнага робата для руху па вадкасцям чалавечага цела, піша часопіс "Папулярная механіка".

Адметнай асаблівасцю робата з'яўляецца ягонае падабенства з марскім грабеньчыкам. Падобна гэтаму двухстворкаваму малюску робат перамяшчаецца за кошт рухаў створак "ракавіны". Паводле слоў распрацоўшчыкаў, такая канструкцыя адрозніваецца ад усіх прататыпаў аналагічных прылад і з'яўляецца аптымальнай для выканання медыцынскіх задач.

Робат, створаны пры дапамозе тэхналогій 3D-друку, перамяшчаецца з дапамогай рэактыўнай цягі, і такі спосаб плавання, паводле слоў інжынераў, даволі эканамічны з пункту гледжання энергазатрат і дазваляе рухацца ў вадкасцях з рознай шчыльнасцю. Пры гэтым робату дастаткова энергіі вонкавага электрамагнітнага поля, што дазволіла абысціся без крыніцы харчавання і паменшыць памеры ракавіны.

Адзначым, што навукоўцы даўно працуюць над стварэннем мікраскапічных медыцынскіх робатаў, якія могуць выкарыстоўвацца для дыягностыкі розных захворванняў і непасрэднай дастаўкі медыкаментаў да хворых органаў, піша NEWSru.com. Так, у траўні даследчыкі з Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне стварылі самы маленькі, хуткі і доўга працуючы нанаматор для медыцынскіх нанаробатаў, а раней група навукоўцаў з Ізраіля прэзентавала нанаробатаў, створаных з нітак ДНК.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках