1 траўня 2024, Серада, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Беларусі абвінавачвае расейскія СМІ ў хлусні

38
Амбасада Беларусі абвінавачвае расейскія СМІ ў хлусні

Расейскія СМІ паведамляюць аб значным перавышэнні хуткасці дыпламатычным аўтамабілем, які трапіў у ДТЗ 19 лістапада.

У амбасадзе Беларусі ў Расеі адмаўляюць, што кіроўца аўтамабіля амбасадара Ігара Петрышэнкі, які трапіў 19 лістапада ў ДТЗ у Смаленскай вобласці РФ, ехаў са значным перавышэннем хуткасці, паведамляе БелаПАН.

Між тым расейскія СМІ паведамляюць аб значным перавышэнні хуткасці дыпламатычным аўтамабілем, а таксама пра тое, што адразу пасля аварыі з яго былі закручаныя нумары. Газета " Московский комсомолец " таксама піша: "Неўзабаве пасля ДТЗ на сайце абласнога МНС з'явілася паведамленне аб аварыі, дзе ў якасці яе прычыны паказвалася перавышэнне адным з удзельнікаў руху хуткаснага рэжыму, пры гэтым не ўдакладнялася, хто менавіта яе перавысіў. Аднак, як толькі стала вядома, што адным з удзельнікаў сутыкнення быў дыпламатычны аўтамабіль, навіна пра здарэнне з сайта МНС была выдаленая".

"Любыя сцвярджэнні, што кіроўца дыпмісіі вёў аўтамабіль на нейкай "пазамежнай" хуткасці, пазбаўленыя падстаў", - заявіў прадстаўнік беларускай амбасады ў Маскве дзяржаўнаму агенцтву БелТА. Пракаментаваць сітуацыю ў дыппрадстаўніцтве адмовіліся.

Аварыя, нагадаем, адбылася ў сераду ў 10.47 маскоўскага часу ў раёне населенага пункта Якаўлева Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці. Аўтамабіль амбасадара Беларусі сутыкнуўся з аўтамабілем "ВАЗ". У ДТЗ загінулі дзве пасажыркі "Ваза": адна жанчына, 1939 года нараджэння, памерла на месцы; другая, 1937 года нараджэння, - у цэнтральнай раённай бальніцы Ярцава. Амбасадар Петрышэнка і ягоны кіроўца, таксама грамадзянін Беларусі, паводле інфармацыі беларускага МЗС, сур'ёзна не пацярпелі, і шпіталізацыя ім не спатрэбілася.

Паводле папярэдняй інфармацыі расейскіх праваахоўных органаў, у аварыі вінаваты кіроўца "ВАЗа". Як заявіў сёння на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, беларускі бок аказвае ўсё неабходнае садзейнічанне следству паводле факту ДТЗ.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках