6 траўня 2024, панядзелак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гжэгаж Схетына: Мы павінны неадкладна ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі

2
Гжэгаж Схетына: Мы павінны неадкладна ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі

Каб своечасова зрэагаваць на агрэсію расейскага боку ва Усходняй Украіне, ЕЗ трэба ўжо рыхтаваць новыя санкцыі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына ў інтэрв'ю нямецкай прэсе, піша Deutsche Welle.

Калі Расея будзе ажыццяўляць наступ на ўсходнеўкраінскія гарады накшталт Марыупаля, тады «мы павінны неадкладна ўвесці новыя санкцыі», адзначыў ён. Дыпламат перакананы, што ЕЗ павінен пачынаць распрацоўваць новыя штрафныя меры яшчэ да такога развіцця падзей.

Санкцыі і нізкі кошт нафты - гэта, са слоў Схетына, цяпер самая моцная зброя супраць Масквы.

У той жа час польскі міністр перасцярог ад вайсковага канфлікту паміж NATO і Расеяй. «Гэта азначала б пачатак трэцяй сусветнай вайны», - мяркуе ён.

Адносна магчымых паставак зброі ва Украіну, то, са слоў Схетына, у дачыненні да Украіны не дзейнічае эмбарга, якое б забараняла такія пастаўкі.

У сувязі з гэтым Кіеў можа звярнуцца да «адпаведных кампаній і пастаўшчыкоў», адзначыў міністр.

Нагадаем, раней Схетына выказаў меркаванне, што Расея не ўступіць адкрыта на тэрыторыю Украіны і татальнай вайны ў Еўропе не будзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках