7 траўня 2024, aўторак, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд Юрыю Рубцову пакінуты без змен: 1,5 года «хіміі»

16
Прысуд Юрыю Рубцову пакінуты без змен: 1,5 года «хіміі»

Менгарсуд пакінуў у дзеянні прысуд гомельскаму апазіцыянеру.

Сёння ў Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі гомельскага актывіста Юрыя Рубцова на прысуд суда Савецкага раёна Менска ад 6 кастрычніка.

Прысуд пакінуты ранейшым: паўтара года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»), піша «Наша Нiва».

Нагадаем, следства супраць Рубцова пачалося 5 жніўня, калі яго дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта Менска ў якасці падазраванага. У аснове абвінавачвання - заява суддзі Савецкага раёна Кірыла Палулеха, які сцвярджае, што падчас разгляду адміністрацыйнай справы Юрыя Рубцова 28 красавіка актывіст нібыта абразіў яго.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках