26 красавiка 2024, Пятніца, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ расследуе дачыненне ФСБ да растрэлаў на Майдане

5
СБУ расследуе дачыненне ФСБ да растрэлаў на Майдане

Служба бяспекі Украіны расследуе дачыненне спецслужбаў Расеі да злачынстваў супраць актывістаў Еўрамайдана.

Пра гэта ў інтэрв'ю "Украінскім навінам" сказаў старшыня ведамства Валянцін Налівайчанка.

"Мы расследуем іх дачыненне і для нас цяпер ключавы сведка - гэта адзін з былых кіраўнікоў службы, які найбольш адшукваецца СБУ", - заявіў ён.

З ягоных слоў, СБУ ўжо перадала ў Генеральную пракуратуру матэрыялы аб прыездзе ва Украіну высокапастаўленых дэлегацый з ФСБ Расеі ў снежні мінулага года, у студзені і лютым гэтага года, іх пражыванне на адным з былых аб'ектаў СБУ.

Акрамя гэтага, ён паведаміў, што СБУ затрыманы і з санкцыі суда арыштаваны былы кіраўнік контрвыведкі, які цяпер дае следству важныя паказанні.

"Мы як спецслужба выразна кажам, што прыезд высокапастаўленых афіцэраў і генералаў з Расеі павінен быць расследаваны, у першую чаргу, што да паставак расейскага ўзбраення і выбухоўкі. Другое - гэта адпраўленне такіх вайскоўцаў з тэрыторыі іншай дзяржавы ва Украіну, і хто дазваляў іх уезд на нашу тэрыторыю", - сказаў ён

Налівайчанка дадаў, што таксама павінен быць расследаваны магчымы доступ гэтых асоб да зброі і аб'ектаў СБУ, а таксама іх удзел у сілавым разгоне Майдана, у стральбе на Майдане, у тым ліку, што тычыцца прыцягнення і ўдзелу снайпераў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках