6 траўня 2024, панядзелак, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спанч «на колах»: Toyota рыхтуе «мульцяшны» мінівэн

3

Адзіны ў сваім родзе мінівэн уяўляе сабой трохмерны малюнак Губкі Боба.

На будучым аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе Toyota афіцыйна прадставіць незвычайны мінівэн Sienna 2015, стварэнне якога было прымеркаванае да выхаду першага паўнаметражнага фільма Губка Боб у 3D (арыгінальная назва Sponge Bob Movie: Sponge Out of Water), які выйдзе на экраны ўжо ў наступным годзе, піша av.by.

Адзіны ў сваім родзе мінівэн уяўляе сабой трохмерны малюнак Губкі Боба, на верхняй частцы аўтамабіля размешчаная маска Superhero Incredibubble, якая «надзімае рэальныя бурбалкі».

Унутры стваральнікі пастараліся аднавіць атмасферу акіяна: прыборная панэль, аздобленая пад дрэва, «пяшчаная» падлога, блакітная столь і стырно капітана.

Спанч «на колах» будзе паказаны таксама ў рамках прома-тура, прымеркаванага да прэм'еры фільма. Верагодна, такім чынам Toyota пастараецца прыцягнуць увагу дзяцей, якім несумненна павінна спадабацца вялікая і яркая «цацка», а тыя ў сваю чаргу прымусяць звярнуць увагу на японскі мінівэн сваіх бацькоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках