Канцэрт Міхалка ў «Менск-Арэне» не адбудзецца?
7- 21.11.2014, 18:14
- 15,625
З афіцыйнага сайта хакейнага клуба «Дынама» знікла інфармацыя пра выступ гурта Сяргея Міхалка BRUTTO.
Сёння менскі хакейны клуб заінтрыгаваў заўзятараў і прыхільнікаў Сяргея Міхалка паведамленнем пра тое, што 29 лістапада перад матчам чэмпіянату КХЛ «Дынама» - «Медвешчак» адбудзецца 20-хвілінны выступ гурта BRUTTO, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
- Галоўны хакейны клуб краіны, самы перспектыўны рок-гурт Беларусі, лепшая спартыўна-забаўляльная арэна сталіцы. Усе складнікі поспеху і перамогі ў адным месцы, - пракаментаваў падзею, якая мае быць, галоўны трэнер BRUTTO Сяргей Міхалок.
Але ж экс-вакаліст «Ляпіса Трубяцкога» не выступаў у Беларусі з сакавіка 2011 года.
Але праз некалькі гадзін навіна пра выступ каманды Міхалка знікла з сайта.
У прэс-службе адмовіліся сказаць, ці азначае гэта скасаванне канцэрта.