28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ наведае Украіну 24 лістапада

2
Даля Грыбаўскайтэ наведае Украіну 24 лістапада

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ наведае 24 лістапада Украіну з рабочым візітам для ўдзелу ў пасяджэнні Рады кіраўнікоў Літвы і Украіны.

Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка Літоўскай дзяржавы, піша Лiга.нет.

Даля Грыбаўскайтэ таксама правядзе двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком, паведамляе ўкраінская рэдакцыя "Радио Свобода".

На пасяджэнні прэзідэнтаў гаворка пойдзе пра цяперашнюю сітуацыю ва Украіне. Кіраўнікі дзвюх краін абмяркуюць спосабы ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне абароны і энергетычнай бяспекі.

Кіраўнікі Літвы і Украіны таксама абмяркуюць рэалізацыю палажэнняў Пагаднення аб асацыяцыі паміж ЕЗ і Украінай. Літва таксама гатовая накіраваць ва Украіну сваіх экспертаў у правядзенні эканамічных і прававых рэформаў.

Нагадаем, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ паслядоўна выступае супраць расейскай агрэсіі ва Украіне, а таксама цяперашняй расейскай палітыкі агулам.

Так, напярэдадні Грыбаўскайтэ паўтарыла абвінавачванні ў адрас Расеі ў тэрарызме ў кантэксце падзей ва Украіне. "Мы ўсе бачым, што наш сусед, сусед Украіны паводзіць сябе так, як суседу не да твару, як не да твару дзяржаве, які паважае міжнароднае права, міжнародныя абавязацельствы і падпісаныя дамоўленасці", - заявіла яна на сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам, які прыбыў у Літву з афіцыйным візітам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках