30 красавiка 2024, aўторак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У паліклініку будзем хадзіць, як на працу?

67
У паліклініку будзем хадзіць, як на працу?

Людзі абураюцца, што цяпер ім давядзецца штомесяц хадзіць да лекара, каб выпісаць рэцэпт

З 19 кастрычніка беларусы могуць скарыстацца рэцэптам на лекі толькі адзін раз.

Згодна з новымі правіламі, прынятымі Міністэрствам аховы здароўя ў пастанове №66, лекі выдаюцца ў абмен на рэцэпт. Самі ж рэцэпты павінны заставацца ў аптэках. А адзін рэцэптурны бланк можа выкарыстоўвацца толькі для аднаго прэпарата, піша «Наша Нiва».

Цяжкі шлях да паліклінікі

Новая схема сапраўды ўскладняе набыццё моцнадзейных рэцэптурных прэпаратаў. Трэба сказаць, што ва ўсім свеце рэцэпты застаюцца ў аптэках - каб не куплялі лішняга ці не набывалі лекі для перапродажу. Аднак новыя правілы нанеслі адчувальны ўдар і па хранічна хворым людзям. Доўгатэрміновыя рэцэпты сталі бескарыснымі: цяпер іх таксама можна выкарыстоўваць толькі адзін раз, пасля чаго яны застаюцца ў аптэцы.

Пераход на новыя правілы адбыўся без папярэджання і без якога-небудзь пераходнага перыяду, таму ў непадрыхтаваных людзей узніклі праблемы з лекамі, многія засталіся без прэпаратаў, паколькі прыёму ў спецыяліста можна чакаць не адзін дзень. Да таго ж людзі абураюцца, што цяпер ім давядзецца штомесяц хадзіць да лекара толькі па тое, каб выпісаць рэцэпт. А справа гэта не хуткая і нават небяспечнае для аслабленага імунітэту, асабліва падчас сезонных эпідэмій.

Адным з такіх пацярпелых пацыентаў стаў мастак з Ліды Пётр Цімафееў. У яго хворае сэрца, і ён вымушаны рэгулярна прымаць тры рэцэптурных прэпараты. Новую сістэму атрымання медыкаментаў ён характарызуе як «вельмі дрэнную»: «Раней лекар мне выпісваў рэцэпт на паўгода. Цяпер мне трэба хадзіць па рэцэпт кожны месяц, калі не часцей. І не для таго, каб мяне агледзелі, а за паперкай. Мне трэба стаяць у чарзе. Ёсць такія лекі, якія трэба прымаць штодня. Без некаторых прэпаратаў, напрыклад, без «Сіднафарма», які я прымаю два разы на дзень, я нават не магу выйсці з дома. Лекі недарагія, але без рэцэпту іх не купіш».

Афіцыйна ад Міністэрства аховы здароўя

Паводле новых правілаў, рэцэпты, выдадзеныя да 19 кастрычніка 2014 года, з'яўляюцца сапраўднымі падчас усяго тэрміну іх дзеяння. Пры набыцці лекаў па такім рэцэпце ў аптэцы павінны зрабіць ксеракопію рэцэпта, а арыгінал аддаць уладальніку. Аднак гэты парадак не распаўсюджваецца на тыя лекавыя сродкі, рэцэпты на якія і раней таксама павінны былі захоўвацца ў аптэцы цягам аднаго месяца.

Пацыенты з хранічнымі захворваннямі таксама не павінны хадзіць па дактарам кожны раз, каб атрымаць лекі. Такім асобам рэцэпты могуць выпісвацца на тэрмін да шасці месяцаў. Такім чынам, падчас візіту ў паліклініку з разліку на кожны месяц можа быць выпісаны асобны рэцэпт. Рэцэпты нумаруюцца, а тэрмін дзеяння наступнага рэцэпту пачынаецца за 5 дзён да заканчэння папярэдняга. Таксама пацыент можа папрасіць доктара выпісаць рэцэпт на блістэр, а не на цэлую ўпакоўку.

Пацыент павінны ведаць гэтыя правілы і настойваць на іх выкананні супрацоўнікамі паліклінікі. Бо калі яны будуць выконвацца, чэргі ў паліклініках не павінны істотна вырасці. На жаль, пакуль ні адна пастанова Міністэрства аховы здароўя не можа развязаць праблему недахопу спецыялістаў і якасці аказання медыцынскіх паслуг.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках