26 красавiка 2024, Пятніца, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты зачыняць усе абменнікі ў Крыме і Севастопалі

9
Акупанты зачыняць усе абменнікі ў Крыме і Севастопалі

У 2015 годзе ў акупаваным ўкраінскім Крыме і Севастопалі не будзе абменнікаў валюты.

Пра гэта ў Севастопалі заявіў намеснік старшыні Банка Расеі Міхаіл Сухаў, піша «Крыминформ».

«Думаю, што адзінае, што мы страцім ў пазітыўным сэнсе слова, дык гэта вялікую колькасць пунктаў абмену валюты. Пры Украіне тут іх было парадку 1500. Цяпер мы не бачым нейкую спецыяльную неабходнасць захоўваць гэтую форму фінансавага абслугоўвання», - сказаў Сухаў.

Ён мяркуе, што, так як большасць адпачывальнікаў прыязджаюць з Расеі, ім валюту мяняць не трэба.

«У Расеі абменнікаў няма ўжо даўно, гады тры», - падкрэсліў Сухаў. Ён дадаў: «У Расеі нельга мець абменнік і не аказваць іншыя банкаўскія паслугі».

У красавіку акупацыйныя ўлады Севастопаля прынялі закон аб патэнтаванні дзейнасці па абмене наяўнай валюты. У пераходны перыяд умовай працы абменнікаў стала наяўнасць агенцкай дамовы з крэдытнай установай. Калі такой дамовы не будзе, абменны пункт зачыняць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках