30 красавiка 2024, aўторак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец - пляменніку, што ваюе за тэрарыстаў: Ты наогул у курсе, што ты ўнук бандэраўца? (Відэа)

8

У Расеі ёсць дзіўныя людзі. Тыя, што думаюць. Што крытычна глядзяць на ўсё, што адбываецца ў гэтай краіне.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша журналіст Аляксандр Білінскі.

«Падчас камандзіроўкі пазнаёміўся з праграмістам Сяргеем Казловым, які стаяў ля вытокаў стварэння шматлікіх інтэрнэт-сайтаў.

Цяпер ён - родны дзядзька расейскага дэсантніка, які застаўся без нагі пасля так званай камандзіроўкі ва Украіну.

Мы размаўлялі не толькі аб удзеле ягонага пляменніка ў вайне. Але і ў цэлым аб Расеі. Вось некалькі фраз, адрасаваных украінскаму прэзідэнту, вайскоўцам і добраахвотнікам.

«Калі вы пратрымаецеся, мы скінем Пуціна. Калі вас захопяць, калі вы прайграеце вайну, то ў нас гэты фашызм будзе надоўга. Так што тут у мяне вельмі моцная матывацыя ў тым, каб вы перамаглі.

«Я бачу, што Пуцін робіць з Расеяй. Так што на вас глядзіць уся краіна. Ну не ўся краіна. 84% глядзяць у адзін бок, а 16% краіны глядзяць на вас»

«Карацей, ваюйце. У вас ёсць матывацыя, у расейцаў няма матывацыі асаблівай. Матывацыя ў тым, што мы супраць бандэраўцаў, гэта не матывацыя. Паказаць Адэсу, там мёртвых. І ўсё»

«Я Кольцы пра гэта кажу, ты наогул у курсе, што ты ўнук бандэраўца. Не, а як гэта? Ну, ты памятаеш, быў дзед Мікалай. Ён памёр, амаль да 90 гадоў дажыў. Не, кажа, не ведаў. Ну ў цябе бабуля Шаўчук Марыя. Вось гэта сапраўдныя бандэраўцы, а тыя, супраць каго ты там ваяваў, гэта не рэальныя бандэраўцы», - піша Білінскі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках